Сіднэй: калядная казка ажывае на сценах кафедральнага сабора

Кафедральны сабор Святой Марыі ў Сіднэі (Аўстралія) дзеліцца казачнымі фотаздымкамі апошніх прыгатаванняў да Божага нараджэння, да якога застаюцца лічаныя дні.

«Тысячы людзей прыйшлі, каб адчуць радасць і дух Божага нараджэння, калі мы рыхтуемся да нараджэння Хрыста!» – паведамляе старонка парафіі.

Акрамя традыцыйнага каляднага кірмашу, елкі, святочных агнёў і забаў, людзі маюць магчымасць убачыць, як з дапамогай каляровых праекцый на сценах святыні ажываюць святочныя карціны, ствараючы непаўторную калядную атмасферу — і нагадваючы пра прыход Хрыста, сапраўднага Святла свету.

credo.pro
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку