Навошта асвячаць рэлігійныя рэчы? Як іх утылізаваць, калі яны псуюцца, ламаюцца ці непатрэбныя? Што рабіць з пальмай пасля Вербнай нядзелі або мелам пасля свята Трох Каралей? На гэтыя пытанні адказвае а. Давід Тыборскі, калекцыянер рэлігійнай атрыбутыкі.
— Навошта асвячаем крыжы, ружанцы, медалікі, абразы, кнігі? Хіба недастаткова, што выкарыстоўваем падчас малітвы альбо дапамагаюць прадставіць вобраз Хрыста?
— Прычын шмат. Значная частка такіх прадметаў таксама мае рэлігійныя знакі, якія з’яўляюцца важнай часткай нашага паўсядзённага жыцця і культуры. У нас ёсць мноства футболак, кубкаў, прывязі або іншых прыстасаванняў, якія з’яўляюцца носьбітам рэлігійнага зместу, становяцца інструментам евангелізацыі, формай публічнага вызнання веры і нават пабудовы пэўнай культуры на аснове рэлігійнага фактару. І лагічна, што мы гэтага не асвячаем.
— А што трэба асвячаць?
— Група прадметаў, якія маюць асаблівы характар, таму што яны становяцца інструментамі ласкі і носяцца намі і выкарыстоўваюцца ў мэтах менавіта малітвы ці пакланення. Іх асвячэнне азначае прызначыць іх выключна для пакланення альбо стаць знакам Божай ласкі, як шкаплер ці ружанец або крыж. Асвячэнне азначае непаўторнасць іх прызначэнне. Як правіла, змест малітвы асвячэння або бласлаўлення рэлігійных прадметаў накіроўваецца чалавеку, які імі карыстаецца, каб атрымаў Божую ласку праз гэтыя знакі і прадметы. З гэтага пункту гледжання мы бачым, што яны становяцца інструментамі, адданымі служэнню Божай ласцы.
— Ці можна віно, блаславёнае на свята св. Яна, дадаваць да падліўкі?
— Канешне, віно для спажывання. Нават асвечанае. Таму, калі абед не парушае пятнічны пост, асвечанае віно можна выкарыстаць да падліўкі, бо ўсё робім на хвалу Божую!
— А крэйдай, асвечанай на Аб’яўленне Пана, можна зрабіць іншы надпіс, чым прадугледжаны ў рытуале? Напрыклад, намаляваць гульню ў класікі?
— Крэйда прызначана менавіта для гэтага надпісу. Таму лепш не выкарыстоўваць яе для малявання падчас гульні, бо такое выкарыстанне засланяе знак таго, які носіць крэйда.
— Што рабіць з непатрэбнымі альбо сапсаванымі рэчамі? Як выкінуць стары крыж з магілы, калі ўсталяваны помнік? Што рабіць з парваным ружанцам, зламанай статуэткай альбо непажаданым сувенірам з выявай набожнага матыва?
— Што тычыцца крыжа з магілы, то варта трымаць яго ў магіле. Вы можаце закапаць яго, можна спаліць (калі ён драўляны). З дзяцінства памятаю, што старыя і знішчаныя рэлігійныя прадметы адносілі да магілы. Іх змяшчалі ў новую магілу і такім чынам былі пакладзены ў асвечаную зямлю з павагай і годнасцю. Я думаю, што варта захаваць гэтую традыцыю.
Кітч-сувеніры, пластыкавыя гадзіннікі з Божай Маці альбо трохмерныя ілюмінаваныя гадзіннікі з рэлігійнымі матывамі павінны спыніць сваё існаванне. З павагі да святасці. Аднак калі ў вас ёсць што-небудзь падобнае дома, калі ласка, занясіце яго на гарышча, а пры наступнай магчымасці ветліва адмоўце, патлумачыўшы, чаму вы не прымаеце такі «прыгожы» падарунак. Да гэтага трэба прывучаць.
— А што з абразкамі і кнігамі?
— Іх можна спаліць або захоўваць у спецыяльнай кардоннай скрынцы. Часам малітвы на адваротным баку старонкі альбо нейкі прыміцыйны абразік праз гады могуць стаць імпульсам да малітвы. У сярэднявеччы і пазнейшых стагоддзях старыя кнігі, імшалы і літургічныя агенды, якія былі непрыдатныя, захоўваліся ў спецыяльных нішах. Гэта было выразам пэўнай адчувальнасці да пачуцця сакральнасці.
— Што рабіць з асвечанай вербачкай з Пльмовай нядзелі, калі парафія не прымае яе для спальвання на попел для Папяльцовай серады?
— Спаліць альбо закапаць. Гэта самы просты выхад.
— Часам мы атрымліваем на вуліцы розныя ўлёткі з фрагментамі Святой Бібліі, керыгмы. Ці заслугоўваюць яны таксама такой павагі? Што з імі рабіць?
— Слова жыцця заўсёды заслугоўвае павагі, таму варта проста спаліць такія рэчы. Спальванне непатрэбных носьбітаў рэлігійнага зместу звычайна прынята ў нашай культуры і з’яўляецца добрым варыянтам. Святыя рэчы не руйнуюцца, яны не ідуць на сметнік, як гэта бывае нават з рэліквіямі ў Заходняй Еўропе.
— А святочныя, велікодныя ці калядныя паштоўкі з выявай Езуса ці Святой Сям’і — ці можна іх кінуць на макулатуру?
— Асабіста я таксама проста спаліў бы. Я бесцырымонна не кідаю фотаздымкі маіх блізкіх у сметніцу. Паколькі я люблю людзей, я паважаю іх вобразы. Таму што яны паказваюць і нагадваюць мне тэму маёй любові.
Пераклад Марыны Сінкевіч з сайта aleteia.org
