Рух «Маці ў малітве» пашыраецца. Новая супольнасць створана ў Шуміліне

14 студзеня 2024 года ў нядзельны марозны ранак маці з віцебскіх супольнасцяў касцёла св. Антонія разам з сястрой Антоніяй і маці з касцёла св. Барбары паехалі ў Шумілінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай з мэтай дапамагчы стварыць супольнасць «Маці ў малітве».

Пасля святой Імшы чатыры маці падзяліліся сваім сведчаннем горача і ад усяго сэрца. Бог благаславіў і 14 жанчын засталіся на далейшую сустрэчу.

У зале ў сямейным коле сядзелі за сталом і адчуваліся добразычлівыя ўзаемаадносіны.

Усё пачалося з душэўнай кароткай размовы, а потым была супольная малітва, якую ўзносяць да Бога маці з супольнасцяў ва ўсім свеце.

На гэтым наша сустрэча не скончылася. Была гарбата, салодкі пачастунак і добразычлівыя размовы. Шчыра дзяліліся сваімі думкамі і ад гэтага нашы сэрцы радаваліся .

Ужо ў аўторак жанчыны касцёла Маці Божай Фацімскай сустрэнуцца на першую супольную малітву. Мы ўсе рады, што наша сустрэча дала свой плён.

для друку для друку