Айцы марыяне запрашаюць 1–2 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасць.
Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў-марыянаў, як заўсёды, распачнуцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 11-й гадзіне.
Плануецца, што ў Росіцу традыцыйна прыйдзе пешая пілігрымка. Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць у ёй удзел: Друя – Росіца (3 дні) — з 30 ліпеня па 1 жніўня, запіс: а. Ілля Саўчанка МІС, +375 33 661-21-47.
Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт.
Праграма ўрачыстасцяў
1 жніўня, пятніца
18.00 — святая Імша для пілігрымаў;
19.00 — вячэра для пілігрымаў;
20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам;
21.00 — Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту. Святы Ружанец;
22.00 — канферэнцыя;
22.30 — малітва праслаўлення;
2 жніўня, субота
00.00 — урачыстая святая Імша;
02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа;
03.00 — росіцкі Крыжовы шлях;
07.30 — Літургія ўсходняга абраду;
08.30 — сняданак;
10.00 — урачыстая святая Імша;
12.00 — абед.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!