Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Навагрудку

16-18 жніўня ў рэкалекцыйным доме пры касцёле св. Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі для мужчын (18+) на тэму “Вера – ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыста” (Рым 10,17).

Падчас духоўных парктыкаванняў мужчыны будуць разважаць над зместам Паслання апостала Паўла да рымлянаў. Гэтае пасланне – заклік да ўсіх веруючых, каб яны навучыліся ў першую чаргу не навяртаць і прапаведаваць, але слухаць і жыць Езусам. Таму вельмі важна слухаць Божае слова, вучыцца паслухмянасці Хрысту, не гаварыць, але жыць новым жыццём у Духу.

Праводзіць рэкалекцыі будзе кс. Віталій Сідорка, пробашч парафіі св. Юзафа Цесляра і благаслаўлёных Мучаніц з Навагрудка. Арганізатары – Мужчыны святога Юзафа.

Дадаткова інфармацыя па тэлефонах:

Ахвяра за ўдзел (разам за начлегамі і харчаваннем) – 90.00 рублёў плюс дабраахвотная ахвяра для ксяндза рэкалекцыяніста.

З сабой трэба ўзяць Біблію, нататнік, ручку.

Падрабязны расклад і праграма на msj.by >>

для друку для друку