Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у лістападзе ў Мядзелі

Запрашаем мужчын і юнакоў прыняць удзел у духоўных практыкаваннях на тэму “Якім я ўяўляю сабе Бога Айца?”, якія адбудуцца з 17 па 19 лістапада 2023 года ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі (вул. Міра 6).

Рэкалекцыі будзе праводзіць вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку кс. Алег Хмылко. Святар запрашае разам паразважаць над вобразам Бога Айца і знайсці сапраўдную выяву Бога ў нашых сэрцах. «Якім я ўяўляю сабе Бога Айца? Блізкім ці далёкім? Любячым або караючым? Міласэрным ці справядлівым? Добрым ці злым? Падчас рэкалекцый мы будзем разважаць над нашым вобразам Бога Айца. Які Ён для мяне? Вобраз можа моцна адрознівацца ад таго, якім мы ўяўляем розумам Стваральніка, ад таго, што мы адчуваем сэрцам. Выява Бога ў значнай ступені фармуецца на аснове выявы бацькоў.

Для дзіцяці яго першым «богам» з’яўляюцца бацькі. Калі чалавек пачынае спазнаваць аб існаванні Бога і Яго ўласцівасцях, гэтыя першыя перажыванні, атрыманыя ў выніку адносін з бацькамі, становяцца фільтрам, праз які праходзяць усе далейшыя духоўныя перажыванні.

Выявы могуць быць дрэнна сфармаванымі і быць нездаровымі, дысфункцыянальнымі, незалежнымі».

Праграма рэкалекцый

Пятніца, 17 лістапада
20.00 — вячэра, знаёмства
21.00 — святая Імша
22.00 — пытанні і адказы

Субота, 18 лістапада
7.45 – Lectio Divina (уводзіны ў малітву Божым словам)
8.30 — сняданак
9.30 — святая Імша
10.50 — кава-паўза
11.30 — канферэнцыя №1
13.00 — абед
14.00 — пытанні і адказы
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 — кава-паўза
17.00 — канферэнцыя №2
18.30 — вячэра
19.30 — Адарацыя (з Ружанцам, магчымасць споведзі)
20.30 — пытанні і адказы

Нядзеля, 19 лістапада
8.00 – Lectio Divina (уводзіны ў малітву Божым словам)
8.30 — сняданак
9.00 — канферэнцыя №3
10.30 — святая Імша
12.00 — абед
13.00 — пытанні і адказы

У праграме магчымы змены.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375-33-624-42-85 — Павел,
+375-29-588-34-56 — Вячаслаў,
+375-44-733-71-67 Viber.

Рэкамендуемае ахвяраванне, якое ўключае ў сябе начлег і харчаванне, — 100 руб.

З сабой па магчымасці неабходна ўзяць Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Адрас: Мінская вобласць, г. Мядзел, вул. Міра, 6

msj.by

для друку для друку