Рэкалекцыі для моладзі “Thalita Kum” пройдуць у Навагрудку

Thalita Kum, Навагрудак, 2021 год

З 29 па 31 ліпеня ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі ад 16 да 30 гадоў.

Рэкалекцыі прызначаны для яшчэ большага паглыблення сустрэчы з Госпадам у веры. Яны маюць свае асаблівасці, дзякуючы якім малады чалавек адчыняе сваё сэрца для Любячага Нябеснага Айца. Таксама гэта цудоўная магчымасць правесці час у супольнасці веруючых людзей са Словам Божым і малітвай.

Тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у рэкалекцыях “Thalita Kum” у Мастах, не могуць паўторна прыняць удзел. Ад шчырага сэрца запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 16 да 30 год прыняць удзел у рэкалекцыях.

Рэкалекцыі адбудуцца ў парафіяльным доме ў Навагрудку па адрасе вул. Міцкевіча, 1.

Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне +37529 586-39-16 — кс. Віктар

для друку для друку