Мы вельмі рады, што Святы Айцец асабіста абвясціў аб сваім рашэнні прыехаць у Будапешт на заключную св. Імшу 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, — гаворыцца ў заяве венгерскага епіскапату.
Папа пацвердзіў свой намер паехаць у Венгрыю 8 сакавіка 2021 года падчас сустрэчы з журналістамі ў самалёце, калі вяртаўся з Ірака ў Рым. Ён не выключыў, што таксама наведае суседнюю Славакію.
Міжнародны эўхарыстычны кангрэс у Будапешце пройдзе з 5 па 12 верасня 2021 года. Першапачаткова ён павінен быў адбыцца ў 2020 годзе. Аднак з прычыны пандэміі Папа Францішак вырашыў перанесці яго на год. Мэта Кангрэса – умацаваць веру католікаў, абнавіць ідэнтычнасць хрысціянскай супольнасці шляхам новай евангелізацыі, паглыбіць саюз з Хрыстом, унесці ўклад у прымірэнне паміж народамі і стаць магчымасцю для дыялогу паміж хрысціянамі.
Мы ўпэўнены, напісалі венгерскія біскупы, што прысутнасць Святога Айца стане вялікім заахвочваннем і духоўным умацаваннем для ўсіх нас і для ўдзельнікаў Эўхарыстычнага кангрэса.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
