Прыгожы танец балерыны пад спеў «Ave Maria»

Сваім вытанчаным выкананнем артыстка балета Вялікага тэатра ўшаноўвае Дзеву Марыю, паведамляе pl.aleteia.org.

Ёсць шмат спосабаў, якімі мы можам паказаць сваю любоў і адданасць Найсвяцейшай Маці. Вытанчанае выкананне Таццяны Осіпавай з Акадэміі балета Вялікага тэатра, здаецца, гэта цудоўна паказвае.

Танцорка здаецца захопленай, плаўна рухаючыся ў рытме Ave Maria de Caccini (сапраўдная песня была складзена і запісана Уладзімірам Вавілавым у 1970 годзе).

Каб дадаць шарму танцу, арыю выконвае каларатурнае сапрана Сумі Джо з Паўднёвай Карэі.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі