З набліжэннем свята, напэўна, шмат бацькоў думае над тым, як цікава і карысна правесці час з дзецьмі, нагадаць ім гісторыю нараджэння Езуса, а пры нагодзе стварыць прыгожую святочную дэкарацыю.
Прапануем цудоўную задуму, як зрабіць бэтлеемскую стаенку са звычайных слоікаў.
Практычна ўсе патрэбныя для стварэння такой дэкарацыі элементы можна знайсці ў кожным доме. Дастаткова мець толькі некалькі слоікаў рознага памеру, ёлачныя агеньчыкі, ёлачныя цацкі і старую рамку, а таксама некалькі хваёвых галінак і шышак.
Патрэбныя элементы:
- слоікі розных памераў;
- аркушы A4 самаклейнай чорнай фольгі/паперы;
- залатая фольга або бліскучая тканіна;
- нажніцы;
- клей;
- ёлачныя агеньчыкі;
- некалькі хваёвых галінак і шышак;
- дэкаратыўныя галінкі;
- круглыя чырвоныя ёлачныя шарыкі
Kрок 1:
Пашукайце ў інтэрнэце бясплатныя контуры постацяў стаенкі, раздрукуйце іх з левага боку самаклейнай фольгі і выражце.
Kрок 2:
Трымаючы слоік, дазвольце дзіцяці наклеіць на яго выразаныя контуры постацяў. Можна дапамагчы дзіцяці ў гэтым.
Kрок 3:
Вазьміце старую рамку і ўстаўце ў яе кавалак чорнай або чырвонай паперы. Намалюйце на ім зорку, па краях наклейце папяровую стужку. Яна не з’яўляецца неабходнай, але дзякуючы ёй клей не будзе выходзіць за краі.
Kрок 4:
Kалі краі зоркі гатовыя, намажце яе ўнутры клеем і дайце дзіцяці наклеіць на слоік бліскучыя паперу або тканіну ці кавалак залатога ёлачнага ланцужка. Выкарыстайце тое, што маеце дома. Калі клей высахне, здыміце стужку.
Kрок 5:
Пастаўце слоікі на камодзе ці паліцы, змясціўшы самы вялікі ў сярэдзіне, а меншыя па баках. Потым пакладзіце ў сярэдзіну агеньчыкі, а выступаючыя провады закрыйце газетамі. Папрасіце дзіця дапамагчы ва ўпрыгожванні стаенкі галінкамі, ёлачнымі шарыкамі і шышкамі. Запаліце ўсе агеньчыкі і радуйцеся прыгожаму выніку сваёй працы.
Апрацаваў на аснове інтэрнэт-старонак кс. Юрый Марціновіч
grodnensis.by
