Выздараўленне Пантыфіка ў клініцы імя Агасціна Джэмэлі пасля лапаратаміі і пластыкі брушной сценкі пратэзамі ідзе належным чынам, — паведаміла 12 чэрвеня 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
“Медыцынскі персанал паведамляе, што пасляаперацыйнае аднаўленне Святога Айца працягвае ісці належным чынам згодна з медыцынскімі прадпісаннямі”, — паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
“Папа Францішак працягвае нармальна харчавацца. Раніцай 12 чэрвеня ён прыняў святую Эўхарыстыю, пасля чаго прысвяціў сябе працоўнай дзейнасці”, — паведаміў Бруні.
Паведамляецца таксама, што ў другой палове дня 11 чэрвеня Святы Айцец крыху прайшоўся, а таксама прысвяціў некалькі гадзін працы, перамяжоўваючы яе з адпачынкам і малітвай.
Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
