Польшча: адкрыццё мемарыяла «Галгофа Усходу» і Яснагорскай капліцы Маці Паяднання

На Яснай Гары адбылося адкрыццё «Галгофы Усходу» і асвячэнне Яснагорскай капліцы Маці Паяднання. Гэта месца памяці мільёнаў палякаў, ахвяр царскай Расіі і савецкага таталітарызму, якое нясе пасланне аб непахіснасці чалавечага духу, прабачэнні і веры ў заступніцтва Маці Божай. Асвячэнне здзейсніў арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, старшыня епіскапату Польшчы.

Мемарыял усталяваны ў казематах бастыёна св. Барбары, гістарычны будынак з доўгай і сімвалічнай гісторыяй уваходзіць у склад яснагорскіх умацаванняў.

Стваральнікам канцэпцыі «Галгофа Усходу» з’яўляецца св. Ян Павел ІІ, які, як і яго суайчыннікі, перажыў нацысцкі і камуністычны таталітарызм. Самая вядомая частка «Галгофы Усходу» — Катынская разня.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў гэтая канцэпцыя была акружана шчыльнай сцяной маўчання, якую а. Здзіслаў Пяшкоўскі, цудам выратаваны вязень Казельска.

«Зведваючы апеку Марыі Яснагурскай і будучы сведкам веры ахвяр тэрору, кс. Пяшкоўскі ініцыяваў стварэнне мемарыяльнага месца палякам, якія перажылі выпрабаванне на «нялюдскай зямлі», — нагадаў а. Ізідор Матушэўскі, былы генерал ордэна паўлінаў, які прыняў просьбу «ксяндза з Катыні».

— Менавіта ён, прыязджаючы ў Ясную Гуру з сібірскімі пілігрымкамі і пры розных іншых выпадках, , дарэчы, казаў пра тое, што мы павінны знайсці на Яснай Гары месца, якое б памятала тых людзей, якія загінулі на Усходзе, але з іншага боку, яму хацелася, каб гэтае месца было крыкам да еднасці, прымірэння і прабачэння, — падкрэсліў айцец Ізідор.

episkopat.pl
фота @JasnaGoraNews
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку