У святкаванні Дня Падзякі ў варшаўскім Віланове прыняў удзел новаабраны прэзідэнт Анджэй Дуда. Падчас Эўхарыстыі здарыўся інцыдэнт — вецер здзьмуў гостыю, паведамляе tvnwarszawa. Дуда зарэгаваў імгненна — схапіў яе і панёс арцыбіскупу Казіміру Нычу.
У нядзелю адзначаецца VIII Дзень Падзякі, які ў гэтым годзе мае дэвіз «Каралева сем’яў — дзякуем і даручаем».
Пазней прэзідэнт заспяваў з гуртом «Arka Noego» хіт дзяцей са знакамітым рэфрэнам «Так вялікі, як маленькі, можа быць святым».
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
