30 чэрвеня пасля cвятой Імшы ў 12.30 вырушыла XXІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона Маці Божай Будслаўскай выказалi 182 пілігрымы.
У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла.
Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна смерці якога адзначаецца ў гэтым годзе і які, будучы першым Мітрапалітам, прыклаў шмат намаганняў для станаўлення і развіцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
