Папа Рымскі прыняў прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату

6 кастрычніка 2021 года Папа Францішак прыняў на кароткай аўдыенцыі старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.

Як паведамляе сайт АЗЦС, былі абмеркаваны пытанні, якія стаяць на парадку адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой.

На пачатку размовы Мітрапаліт Іларыён перадаў Святому Айцу сардэчнае прывітанне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Іерарх адзначыў, што з часу “гаванскай сустрэчы” двухбаковае супрацоўніцтва інтэнсіўна развіваецца. Актыўнае ўзаемадзеянне дазваляе рэалізоўваць значную колькасць сумесных праектаў па дапамозе хрысціянам, якіх пераследуюць, абароне традыцыйных каштоўнасцей, сацыяльным служэнні, адукацыі і культуры.

Папа выказаў радасць магчымасцю сустрэцца і абмеркаваць бягучыя пытанні ўзаемных адносін.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку