Фільм «Па той бок Сонца» — гэта прыгодніцкая сямейная гісторыя, дзе дзеці розных культур сімвалізуюць апосталаў, якія шукаюць Езуса.
Фільм пачнуць здымаць у другой палове 2016 года, і прыбытак аддадуць у дзве дабрачынныя арганізацыі ў Аргентыне, якія займаюцца дзецьмі і моладдзю залежнымі ад наркотыкаў.
Сузаснавальнік італьянскай кампаніі AMBI, 27-гадовы Андрэа Лерваліна выказаў падзяку Францішку, што ён пагадзіўся прыняць удзел у гэтым праекце, які з’яўляецца «не толькі фільмам, але і пасланнем» і «хто лепш, чым Святы Айцец прадаставіць важнае сацыяльнае і духоўнае паведамленне?». Кансультантам фільма будзе дапаможны біскуп Буэнас-Айрэса, Эдуард Гарсія.
Па матэрыялах gosc.pl
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
