Папа Леў XIV гатовы прыняць расійска-ўкраінскія перамовы ў Ватыкане

Падчас сустрэчы ў Кастэль Гандольфа

9 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, з якім абмеркаваў бягучы канфлікт і тэрміновую неабходнасць справядлівага і доўгатэрміновага міру.

Падчас шчырай гутаркі суразмоўцы падкрэслілі, што дыялог з’яўляецца найлепшым шляхам для спынення ваенных дзеянняў. Папа выказаў свой боль за ахвяры канфлікту і запэўніў у малітве і духоўнай блізкасці з украінскім народам. Ён таксама падтрымаў усе высілкі, скіраваныя на вызваленне палонных і пошук агульных рашэнняў.

Папа Леў XIV пацвердзіў гатоўнасць прыняць у Ватыкане прадстаўнікоў Расіі і Украіны для перамоў.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку