Папа Францішак унесены ў спіс кандыдатаў на сёлетнюю Нобелеўскую прэмію міру

У спісе кандыдатаў на сёлетнюю Нобелеўскую прэмію міру з’явілася імя Папы Францішка. Вылучэнне кандыдатаў завяршылася 31 студзеня, імёны ўзнагароджаных Нобелеўскі камітэт абвясціць у кастрычніку.

Кандыдатуру Папы Францішка вылучыў нарвежскі парламентарый Даг Інге Ульштэйн ад Хрысціянскай нацыянальнай партыі. У абгрунтаванні ён адзначыў, што ўзнагароджваючы такога рэлігійнага лідара, як Папа Францішак, Нобелеўскі камітэт пацвердзіў бы важнасць рэлігійнага лідарства як рухаючай сілы міру.

Па словах Ульштэйна, з моманту свайго абрання 10 гадоў таму, Папа выкарыстаў свой уплыў і становішча для падтрымкі шэрагу працэсаў міру і прымірэння. Сярод іншага Святы Айцец падтрымлівае мір, сустракаючыся з лідарамі Палесціны, Ізраіля і Ірака.

— Папа Францішак усім сваім жыццём і пераказваемымі каштоўнасцямі абвяшчае моцнае пасланне аб неабходнасці маштабнага міру і прымірэння. Гэта датычыцца не толькі адносін паміж дзяржавамі, але і паміж людзьмі і групамі насельніцтва рознага паходжання,- адзначае Ульштэйн, які адзначаў кандыдатуру Папы Францішка яшчэ ў 2022 годзе.

Нобелеўскі камітэт з пяці чалавек, створаны парламентам Нарвегіі, абвясціць імя сёлетняга лаўрэата прэміі міру ў Осла ў пачатку кастрычніка. Намінацыі на прэмію і працэс выбару лаўрэата з больш чым 300 кандыдатур застаюцца ў сакрэце на працягу 50 гадоў; аднак аўтары заявак, у прыватнасці члены нацыянальных парламентаў, могуць апублікаваць свае прапановы.

Па матэрыялах ekai.pl, wiara.pl
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку