Зала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі.
Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.
Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч, які, як і цяперашні нунцый, належыць да духавенства Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі.
кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
