Святы Айцец даў старт існаванню інтэрнэт-суполкі, праз якую будуць збірацца фінансавыя ахвяраванні, прызначаныя на барацьбу з гандлем людзьмі.
8 лютага 2020 г. Папа Францішак прыняў у Ватыкане дэлегацыю міжнароднай сеткі «Talitha Kum», якая аб’ядноўвае каталіцкіх манахінь, што прымаюць удзел у барацьбе з гандлем людзьмі.
Падчас сустрэчы Святы Айцец зрабіў сімвалічны першы «клік», даўшы пачатак існаванню суполкі «Super Nuns» (Супер-манахіні) на інтэрнэт-платформе «Patreon», праз якую будуць збірацца фінансавыя сродкі для дапамогі ахвярам гандляроў людзьмі.
«Talitha Kum» была заснавана ў 2009 г. і аб’ядноўвае кансэкраваных асобаў з 70 краін свету, прыхільнікаў барацьбы з сучасным рабствам. За больш чым 10 гадоў дзейнасці, яны аказалі дапамогу 15 тыс. асобам, што пацярпелі ад гандлю людзьмі.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
