Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што 20 сакавіка адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Казімір Орсік, тата кс. каноніка Валерыя Орсіка, святара Віцебскай дыяцэзіі, пробашча катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Сп. Казіміру было 72 гады. Прычынай смерці стаў інфаркт.
Пахаванне святой памяці Казіміра Орсіка адбудзецца 23 сакавіка ў 13.00 ў Бярозаўцы (Лідскі раён).
Выказваем шчырыя спачуванні кс. Валерыю Орсіку з нагоды смерці таты, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.
Курыя Віцебскай дыяцэзіі
