У сувязі з урачыстасцю святых апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле ў суботу запланаваны збор на апостальскую і дабрачынную дзейнасць Папы Рымскага і Святога Пасаду, паведамляе deon.pl.
Як адзначае Эканамічны Сакратарыят Апостальскай Сталіцы, «яна можа быць невялікай, але мае вялікае сімвалічнае значэнне». Атрыманыя сродкі накіраваны на падтрымку дабрачыннай дзейнасці Папы Рымскага і структур, якія суправаджаюць яго апостальскую місію.
Паводле даных апошняй гадавой справаздачы, апублікаванай у чэрвені 2023 г., дзякуючы такому збору «Святы Пасад прафінансаваў 192 праекты ў 72 краінах, у тым ліку 40,1% у Афрыцы, 22,4% у Еўропе (Украіне), 19,8% у Амерыцы, 16,1% у Азіі», — гаворыцца ў паведамленні.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!