На Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі, які пачнецца 28 жніўня 2024 года, касцёльнае журы ацэніць 21 фільм конкурснай праграмы і ўручыць узнагароды самым дастойным – як і на 30 іншых фестывалях па ўсім свеце.
У журы Signis, Сусветнай каталіцкай асацыяцыі па камунікацыі, якое складаецца з пяці экспертаў, уваходзіць і тэолаг і псіхатэрапеўт з Граца Астрыд Польц-Ватцэніг.
У інтэрв’ю Kathpress эксперт патлумачыла крытэрыі, па якіх будуць ацэньвацца конкурсныя фільмы, сярод якіх новая стужка Пэдра Альмадовара Пакой па суседстве (The Room Next Door) і Джокер: Вар’яцтва на дваіх (Joker: Folie à deux) з лаўрэатам Оскара Хаакінам Фініксам. Для яе фільмы, вартыя ўзнагароды, павінны адпавядаць хрысціянскім каштоўнасцям у шырокім сэнсе, а таксама быць пераканаўчымі з эстэтычнага пункту гледжання.
Каталіцкі Касцёл прызнае мастацкую каштоўнасць кінематографа ўжо амаль стагоддзе. «Каталіцкае супрацоўніцтва з кіно пачалося ўжо ў 1928 годзе, калі гэтая форма мастацтва яшчэ толькі нараджалася», — адзначыла Польц-Ватцэніг, якая як тэолаг доўгі час займаецца пытаннямі эстэтыкі і лічыць іх такімі ж важнымі для веры, як літургія і дыяканія.
Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!