У Агіларэсе на поўначы Аргенціны адкрылі самы высокі помнік Папу Рымскаму ў свеце. Ён мае вышыню сем з паловай метраў, а вагу — восем тон.
Помнік прымеркаваны да першых 10 гадоў пантыфікату Папы з Аргенціны. Ён мае выгляд Святога Айца з паднятай рукой у прывітальным жэсце, з якім ён стаяў адразу пасля свайго абрання на балконе базылікі св. Пятра ў Ватыкане.
Да гэтага часу самая высокая статуя Папы Францішка была ў Сьюдад-Хуарэсе ў Мексіцы, але яна на тры метры меншая.
pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач
