«Музычная майстэрня» ў Івянцы зноў запрашае маладых людзей на цэлых 7 дзён загартавацца ў сваіх музычных талентах.
«Музычная майстэрня» распачнецца 8 жніўня ў 16 гадзін і будзе працягвацца да 14 жніўня. Заняткі будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя музыканты з Польшы. На заканчэнне майстэрні ўдзельнікі прадставяць свае дасягненні на канцэрце, які адбудзецца 13 жніўня.
Асаблівасці:
- пражыванне прадугледжана пры кляштары айцоў францішканаў і ў дамах парафіян. Трэба мець з сабой карымат і спальны мяшок;
- для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня;
- лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову;
- просьба ад арганізатараў узяць спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты;
- удзел у «майстэрні» за дабравольную ахвяру;
- трэба ўзяць добрае пачуццё гумару.
Змены ў арганізацыі «Музычнай майстэрні» звязаны з правядзеннем Сусветных дзён моладзі з удзелам Папы Францішка ў Кракаве.
Запрашаем усіх хто ўмее спяваць, грае на музычных інструментах, а таксама тых, хто хоча раскрыць у сабе музычны талент.
Просьба як найхутчэй паведаміць аб удзеле ў «Музычнай майстэрні».
Кантактная інфармацыя:
+375 29 551 66 42 — а. Лех Баханэк OFMConv
е-mail: іwieniec.majsternia@gmail.com
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!


