Падчас прэзентацыі перад аднакласнікамі і настаўніцай хлопчык абраў Езуса сваім «супергероем».
Часам шчырае і чулае сведчанне дзяцей аб сваіх рэлігійных перакананнях можа натхняць іншых. Так атрымалася ў выпадку маленькага Кая Мэдысана Брэдфарда.
Дзякуючы яго маці, Крысці Кендал Брэдфард, якая падзялілася прэзентацыяй хлопчыка ў класе, шматлікія даведаліся аб гэтай гісторыі, якая адбылася ў ЗША.
Ваш любімы герой…
Настаўнік Кая прапанаваў дзецям выбраць свайго любімага героя і расказаць пра яго ў прэзентацыі, якую яны павінны былі прадставіць астатнім вучням.
Дзеці павінны былі даць назву прэзентацыі і гаварыць ад першай асобы, увасабляючы персанажа, які з’яўляецца іх супергероем. У якасці назвы сваёй прэзентацыі Кай абраў «Добрая навіна».
“Я — Сын Божы”
Хлопчык пачаў прэзентацыю перад аднакласнікамі са слоў: «Я — Езус Хрыстус. Я нарадзіўся ў Бэтлееме 2000 гадоў таму. Я — Сын Божы». Усе маўчалі і ўважліва слухалі, седзячы на падлозе ў класе.
Кай працягваў расказваць пра свайго асаблівага супергероя, трохі нервуючыся і час ад часу пазіраючы на сваю прэзентацыю, каб не згубіцца і нічога не прапусціць: «Я — дарога і праўда, і жыццё». Ён таксама дадаў астатні ўрывак з Евангелля св. Яна: «Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне.» (Ян 14, 6).
Я памёр на крыжы за твае грахі
Яго выступленне было кароткім, але ён сабраў усе праўды веры ў Хрыста. Наш герой падзяліўся са сваімі таварышамі прычынамі таго, чаму Езус для яго самы вялікі герой.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Ён патлумачыў гэта так: «Я герой, таму што я нарадзіўся дзіцем, я пражыў ідэальнае жыццё без граху. Я памёр на крыжы за вашыя грахі і ўваскрос праз тры дні, каб вы маглі мець вечнае жыццё са мной на нябёсах».
Добрыя навіны
Прэзентацыя скончылася тым, што Кай, злёгку прыўзняўшы рукі, з гонарам заявіў: «Гэта добрая навіна!» Навіну змяшчае Евангелле, фота якога таксама з’явілася ў яго прэзентацыі.
Яго маці змясціла відэа ў сваім Instagram і пракаментавала, што вельмі ганарыцца сваім сынам, таму што ён не мог выбраць большага героя.
Прыклад хрысціянскага выхавання
Многія іншыя падпісчыкі і карыстальнікі гэтай сацыяльнай сеткі дадалі станоўчыя каментары пра яе і высока ацанілі прыклад выхавання і хрысціянскага выхавання дзіцяці. Іншыя адзначаюць, што менавіта гэтую адукацыю трэба прасоўваць у школах.
Безумоўна, бацькі Кая выхоўвалі свайго сына па-хрысціянску, і іх прыклад павінен нас натхняць. Але больш за ўсё натхняюць мужнасць і ўпэўненасць Кая.
Паводле pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Сінкевіч
