12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца дзень засяроджання для ўдзельнікаў малітоўнага руху Апостальства дапамогі душам чысцовым з горада Мінска і Мінскай вобласці, а таксама для ўсіх жадаючых, хто хоча сваімі малітвамі дапамагчы душам чысцовым і людзям канаючым.
Праграма:
- 10:45 — урачысты ўваход у Юбілейную святыню, малітва;
- 11:00 — Канферэнцыя «Чысцец у зямным жыцці» (ксёндз канонік Ігар Лашук, адказны душпастыр апостальства ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі);
- 11:30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі душаў чысцовых;
- 12:00 — святая Імша ў інтэнцыі душаў чысцовых і ў інтэнцыі памерлых родных прысутных удзельнікаў (цэлебрацыю узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі);
- 13:00 — арганізацыйныя пытанні.
Кантакты адказных асобаў:
Ксёндз канонік Ігар Лашук, адказны душпастыр апостальства ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: +375(29)6487845.
Аліна Новікава, аніматарка, адказная за апостальства: +375(29)6494276.
Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у дні засяроджання.
