Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае тых, хто рыхтуецца працаваць кансультантамі сямейнага жыцця ці ўжо працуе імі і ўсіх зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія пройдуць з 22 па 27 чэрвеня ў Навагрудку па адрасе: вул. 1-га Мая, 26.
Рэкалекцыі – гэта засяроджванне на духоўных рэчах. Гэта час цеснага ўзаемадзеяння з Богам, час малітвы, магчымасці пабыць удалечыні ад гарадской мітусні.
На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі паглыбяць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, пра спосабы будавання добрых стасункаў у сужэнстве.
Кожны атрымае магчымасць задаць хвалюючыя пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да…”.
Курсы-рэкалекцыі маюць хрысціянскі характар. Галоўным пунктам дня будзе Эўхарыстыя. Малітоўнае жыццё вернікі змогуць паглыбіць падчас штодзённай святой Імшы, разважання над Божым словам.
Дзякуючы добрым уражанням удзельнікаў курсаў-рэкалекцый, гэта працэс, які не заканчваецца пасля пяці дзён, а заахвочвае новых людзей да ўдзелу ў плануемых занятках на “Курсах сямейнага жыцця” пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Гродне і Мінску.
Запіс трывае да 15 чэрвеня па тэлефоне: +375 29 588 42 73 (Ірына Мялешка)
e-mail: meleshko_irina@mail.ru
