Святар праехаў на прыладзе па крыпце храма і выклаў пра гэта ролік.
Пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены на пл. Незалежнасці) зноў здзівіў. На сваёй старонцы ў Facebook ксёндз Уладзіслаў Завальнюк размясціў відэа, на якім адлюстравана, як ён едзе па крыпце храма на гіраскутары. Прычым, па прамой рухаецца па майстэрску, не трымаючыся рукамі за руль.
— Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутарах, — падпісаў відэа святар.
Гіраскутар — гэта папулярнае ў моладзі вулічны электрычны транспартны сродак, выкананы ў форме папярочнай планкі з двума коламі па баках. Прылада выкарыстоўвае электрарухавікі, сілкуецца ад электраакумулятара, і шэраг гіраскапічных датчыкаў для самабалансіроўкі і падтрымання гарызантальнага становішча пляцоўкі для ног.
У сярэднім зарадкі гіраскутара хапае на 20 км — прыкладна такую адлегласць праходзяць за дзень пілігрымы. Праўда, рухацца на ім можна толькі па роўнай дарозе. Таму толькі частку шляху, якая ідзе па асфальце, пілігрымы змаглі б пераадолець на гіраскутарах.
Але наогул, паведамленне пробашча Чырвонага касцёла, хутчэй за ўсё, з’яўляецца жартам. Штогод кс. Уладзіслаў узначальвае ў Будслаў пакутныя пілігрымкі — удзельнікі ідуць пешшу да абраза Маці Божай Будслаўскай, сілкуючыся толькі хлебам і вадой. У цэлым, у Будслаў штогод прыходзяць пешшу каля 2 тысяч пілігрымаў.
Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутэрах
Опубликовано Каноником Владислав Завальнюком Среда, 9 января 2019 г.
Паводле Katolik.life
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!