Крызіс забеспячэння на Кубе закрануў цэлебрацыю святых Імшаў

Эканамічны і спажывецкі крызіс на Кубе закрануў непасрэдна католікаў — з-за адсутнасці доступу да мукі сёстры, якія займаюцца вырабам камунікантаў, былі вымушаныя прыпыніць іх выпяканне.

«Інфармуем усе дыяцэзіі, што больш не маем гостый на продаж. Мы працавалі, выкарыстоўваючы невялікую колькасць мукі, якая заставалася ў нашым рэзерве, аднак яна ўжо скончылася», — гаворыцца ў паведамленні сясцёр з Гаванскага манастыра кармелітак.

Са жніўня гэтага года на Кубе пачало не хапаць круп з-за памяншэння імпарту з-за мяжы — гэта адбілася і на кубінскіх сем’ях, якім часта не хапае хлеба. Той хлеб, які прадаецца — вельмі дрэннай якасці, паколькі выпякаецца з даступнай на месцы мукі – яна ўтрымлівае мякіну і вотруб’е.

«Спадзяемся і верым, што хутка зможам працягваць сваю працу, а як толькі адновім выпяканне гостый – усіх паведамім», — дадалі ў сваёй заяве манахіні.

Па матэрыялах catholicnews.org.ua
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку