Сarlo Club – гэта каталіцкі моладзевы клуб IT-энтузіястаў iмя бл. Карла Акуцiса, дзейнасць якога скіравана на карысць Касцёла і дабро вернікаў на прасторы інфармацыйных тэхналогій.
Карла Акуціс быў звычайным хлопцам, які хадзіў у школу і гуляў з сябрамі, але ў той жа час меў глыбокую любоў да сакрамэнту Эўхарыстыі. Ён захапляўся інфарматыкай і шырока сведчыў аб любові да Эўхарыстыі ў інтэрнэце, стварыў міжнародную анлайн-выставу, прысвечаную, эўхарыстычным цудам, прызнаным Касцёлам. Любоў да Эўхарыстыі пераўтваралася ў канкрэтныя ўчынкі на карысць бедных і бяздомных, якія жылі ў яго раёне. Хлопец адносіў ім ежу і аддаваў грошы, якія атрымліваў на кішэнныя выдаткі. Карла Акуціс адышоў у вечнасць 12 кастрычніка 2006 г. На працягу апошніх гадоў жыцця ён змагаўся з крайне агрэсіўнай формай лейкеміі, ахвяруючы пакуты ў інтэнцыі Святога Айца і Касцёла. Беатыфікаваны 10 кастрычніка 2020 г. у Асізі.
Сarlo Club запрашае на сустрэчы хлопцаў і дзяўчат 14-17 гадоў з пытлівым розумам, шчырай верай, моцнаю руплівасцю, жаданнем асвоіць інфармацыйныя тэхналогіі і дапамагаць іншым.
Заняткі будуць праходзіць па суботах з 11.00 да 13.00 у Цэнтры Сям’і (касцёл Маці Божай Будслаўскай, г. Мінск, вул. Івянецкая, 15А). Дадаткова плануецца раз на месяц арганізоўваць сустрэчы з вопытнымі праграмістамі для дзялення досведам.
Сустрэчы бясплатныя. Патрэбна толькі мець ноўтбук, жаданне вучыцца і гатоўнасць выкарыстаць атрыманыя веды на хвалу Богу і карысць Касцёлу.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Запіс да 12 кастрычніка: +37544 719-82-43 — Аліна і Максім, Instagram @carlo_club
