20 снежня на тэрыторыі Касцёла свв. Сымона і Алены ў Мінску пройдзе дабрачынная калядная акцыя, арганізаваная “Карытас”.
«Калядная акцыя» будзе праходзіць у нядзелю 20 снежня, з 9-ай да 15-ай гадзіны, на тэрыторыі Чырвонага Касцёла.
Падчас акцыі кожны дыяцэзіяльны «Карытас» прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў «Карытас».
«Калядная акцыя» праводзіцца штогод і як паказвае практыка менавіта праз падобныя акцыі можна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей жывучых у нястачы.
“Далучаючыся да гэтай акцыі, Вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты “Карытас”. Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?”— адзначаюць арганізатары.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!