Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзіі

Папа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды стагоддзя Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 18 кастрычніка 2025 года.

Кардынал Гуджэроці, які раней быў апостальскім нунцыем у Беларусі (2011-2015), добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.

Пінская дыяцэзія была заснавана 28 кастрычніка 1925 года папам Піем XI. Цяпер яна з’яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку