Капэлан беларускіх пчаляроў ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску, узнагароджаны юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», паведамляе Catholic.by.
Загад аб узнагароджанні быў падпісаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігарам Брыло 19 мая.
Ганаровая ўзнагарода дадзена святару «за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і паспяховае правядзенне ХХІІІ Міжнароднага кангрэса Федэрацыі пчалярскіх арганізацый Еўразіі «Апіславія».
Кс. Уладзіслаў Завальнюк не толькі апякуецца беларускімі пчалярамі ў якасці капэлана, але і сам з’яўляецца дасведчаным пчаляром.
Ужо стала добрай традыцыяй, што на сустрэчах духавенства, якія праходзяць у мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены, усе ўдзельнікі атрымліваюць у падарунак ад пробашча салодкі і адначасова здаровы падарунак — натуральны мёд вышэйшай якасці.
