20 чэрвеня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканаюць рэлігійныя творы жалобнага характару як своеасаблівы знак памяці ахвяр каранавірусу і салідарнасці з імі.
Канцэрт-рэквіем адбудзецца пасля святой Імшы а 19-й гадзіне.
Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Выкананне можна будзе пачуць не толькі ў касцёле, але і звонку, куды будзе выведзены гук.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!