Хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў на біблійную сустрэчу “Знайдзі сваё месца ў Касцёле”

Сустрэча адбудзецца для юнакоў пасляшкольнага ўзросту з 7 па 9 мая 2023 г. у Мінску (вул. Серафімовіча, 19).

«У святле Божага слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад веры Апосталаў. На сустрэчы будзем прыглядацца гісторыі паклікання і жыцця святога Пятра» — адзначаюць арганізатары.

Ахвяраванне за ўдзел 20 р.
З сабою трэба мець Біблію, спальны мяшок, нататнік.

Запісы да 5 мая па тэл.: +37533 605-41-67 — кс. Андрэй Лысы SChr

для друку для друку