19 красавіка ў Глыбокім выступіў каталіцкі музычны гурт «Laudans» з канцэртнай праграмай «Агмень». Музыкі таксама правялі конкурс сярод слухачоў на веданне іх творчасці і гісторыі роднага горада.
Гурт вырас з праекту песень на вершы польскага ксяндза-паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. Паступова змяняўся склад калектыву і ўрэшце цяпер “Laudans” складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і таксама складае песні.
У Глыбокім гурт даў 2 канцэрты, адзін у Гарадскім цэнтры культуры, а другі — пасля вячэрняй святой Імшы ў касцёле.
Маргарыта Юрык, фота
