Віншаванне адбылося на свята сем’яў, якое прайшло ў Росіцы 12 мая.
Свята айцец Чэслаў адзначаў 2 мая, калі споўнілася 19 гадоў, як ён стаў святаром. З гэтых дзевятнаццаці год ужо больш за дзесяць гадоў ён служыць у парафіі Святой Тройцы ў Росіцы. За час яго служэння і касцёл, і тэрыторыя вакол яго цалкам пераўтварылася. Зараз у Росіцу прыязджае шмат пілігрымаў, каб не толькі палюбавацца на гэту прыгажосць, але і самім спрычыніцца да яе стварэння.
А з глыбоцкімі вернікамі ў айца Чэслава ўжо даўно склаліся самыя цёплыя адносіны. Таму і віншаванне атрымалася цёплым!
Зміцер Лупач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!