Гервяцкі касцёл запрашае на канцэрт арганнай і вакальнай музыкі

gerwaty5 лістапада ў 16.00 Гервяцкі касцёл Святой Тройцы (Гродзенская вобласць) запрашае на традыцыйны канцэрт арганнай і вакальнай музыкі. Гасцей мерапрыемства чакаюць новая праграма і новыя салісты.

У канцэртнай праграме прагучаць музычныя творы ў выкананні лаўрэата Усерасійскага конкурсу, саліста Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева Ігара Сівянкова, салісткі аркестра «Алімпія Класіка» пад кіраўніцтвам Міхаіла Снітко і жаночага музычнага праекта «Бон Ваяж» Вольгі Перагуд, вакальнага ансамбля «Арнамент» (г. Мінск), салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлі Кірпічанковай і магістра музыкалогіі, бакалаўра гісторыі і музыкі, арганіста касцёла Святой Тройцы Андрэя Міхневіча.

Гасцей мерапрыемства чакае шмат музычных сюрпрызаў і падарункаў. Адзін з іх — выкананне твораў на ўнікальным інструменце, які называецца армянскі дудук.

Даведкі па тэлефонах: + 375-29-8850204, + 375-29-9431808.

ostrovets.by

для друку для друку