Гарадок Папы Францішка: новы дом для тысяч аргенцінскіх сем’яў

У Ла-Матанза, на прадмесцях Буэнас-Айрэса, будзе пабудаваны “Гарадок Папы Францішка” – ініцыятыва дыяцэзіі Сан-Хуста і мясцовых парафій.

Некалькі дзён таму біскуп Эдуарда Гарсія, пастыр дыяцэзіі, прадставіў праект Папу Льву XIV у Ватыкане.

Мэтай з’яўляецца, з аднаго боку, забеспячэнне дахам над галавой тысяч сем’яў, а з другога – увасабленне ў жыццё прынцыпаў, якімі кіраваўся Папа з Аргенціны: інтэграцыі, салідарнасці, сацыяльнай справядлівасці і братэрства.

«Еднасць вышэй за канфлікт, рэальнасць важнейшая за ідэю, цэлае больш, чым сума частак, а час важнейшы за прастору» — гэтай думкай Францішка ініцыятары будаўніцтва падсумоўваюць сваё пачынанне.

Ідэя будаўніцтва “Гарадка Папы Францішка” нарадзілася ў групе жыхароў Ла-Матанза і святароў, якія працуюць у найбольш маргіналізаваных кварталах.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку