Мастачка Лера Сарнаўская (Праказава) стварае абраз святога Міхала Арханёла для смаргонскай парафіі.
Абраз з выявай наймагутнейшага і наймужнейшага з анёлаў будзе змешчаны ў галоўным алтары святыні.
Дзяўчына скончыла мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Ужо малявала абразы для салезіянскай парафіі ў Бараўлянах.
Мастачка прызнаецца, што ёй вельмі падабаецца сам працэс малявання і вынік, які атрымліваецца.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!