У Вене 22 лістапада 2025 года на аўкцыён выставяць унікальны фотаапарат “Leica M-A” Папы Францішка з пачатковай цаной 30 тысяч еўра, даход пойдзе на дабрачыннасць.
Аўкцыённы дом “Leica Photographica Auction” паведаміў пра продаж выключнага прадмета – фотаапарата “Leica M-A”, выпушчанага спецыяльна для Святога Айца ў 2024 годзе. Белы апарат з выгравіраваным ключом святога Пятра Францішак вырашыў выставіць на аўкцыён, каб накіраваць сродкі на дапамогу патрабуючым.
Фотаапарат мае шэраг унікальных характарыстык: белы корпус, гравіроўку з папскім гербам і дэвізам Францішка «Miserando atque eligendo». Серыйны нумар 5 000 000 падкрэслівае выключнасць прадмета.
Аўкцыён адбудзецца ў венскім гатэлі “Imperial” з пачатковай цаной 30 тысяч еўра. Эксперты аўкцыённага дома ацэньваюць апарат у 60-70 тысяч еўра. Папярэднія прапановы можна падаваць з 22 кастрычніка 2025 года. Невядома, ці карыстаўся Папа Францішак апаратам асабіста. Увесь даход ад продажу будзе перададзены на дабрачынныя мэты.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
