Filii Mariae: курс для студэнтаў і працуючай моладзі пройдзе ў Оршы

Айцы марыяне запрашаюць студэнтаў і працуючую моладзь на фармацыйны курс Filii Mariae, які пройдзе ў Оршы з 28 па 30 студзеня.

Назва курса — Filii Mariae — перакладаецца з лацінскай мовы як «Дзеці Марыі». Менавіта ў духу дзіцячай любові і адкрытасці хочам імкнуцца да пазнання Бога праз Марыю і гісторыю яе жыцця. У ордэна айцоў марыянаў ёсць цудоўная малітва — каронка 10 евангельскіх цнотаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта гэту малітву мы вырашылі ўзяць за аснову курса. Кожную сустрэчу разам будзем разважаць адну з цнотаў Марыі. Але гэтыя разважанні не будуць толькі адказамі на пытанне: «Якой была Божая Маці?» Яны будуць і пра кожнага з нас, пра нашае штодзённае жыццё.

Нягледзячы на тое, што курс прадугледжвае агульную праграму на наступныя 10 сустрэч, далучыцца да яго можна ў любы момант! А каб цалкам прайсці шлях цнотаў Найсвяцейшай Панны, запрашаем прыехаць у Оршу 28-30 студзеня і разам паразважаць над значэннем слова «найчысцейшая» ў духоўным, маральным і фізічным вымярэннях. Супольны адпачынак і шмат прыемных знаёмстваў прыкладаюцца!

План сустрэчы FM:

Пятніца, 28 студзеня:
18.00 – Святая Імша
19.00 – Вячэра
20.00 – Супольны вечар
21.45 – Сведчанне
22.30 – Адарацыя + малітва
23.30 – Адпачынак

Субота, 29 студзеня:
8.30 – Ютрань
9.00 – Сняданне
10.00 – Катэхеза 1
10.45 – Паўза на каву
11.15 – Катэхеза 2
12.30 – Святая Імша
13.30 – Абед
15.00 – Вяночак
15.15 – Катэхеза 3
16.30 – Перапынак
16.45 – Праца ў групах
18.00 – Нешпары
18.30 – Вячэра
20.00 – Вясёлы вечар
22.30 – Адарацыя
23.30 – Адпачынак

Нядзеля, 30 студзеня:
8.30 – Ютрань
9.00 – Святая Імша
10.15 – Сняданне
11.00 — Катэхеза 4
11.30 – Разважанне над словам Божым (Скрутацыя)
12.30 – Рэфлексія
13.30 – Абед
14.00 – Размовы, настольныя гульні (час на адпачынак)

Месца правядзення: Рэкалекцыйны дом у Оршы

Кантакты тэлефон: +37533 661-21-47 — а. Ілля Саўчанка МІС

для друку для друку