У акне жыцця ў Ліпніку ў Сілезіі загучала трывога. Аднак людзі з дыяцэзіяльнага Дому маці і дзіцяці ўбачылі там… фігурку маленькага Езуса замест жывога дзіцяці. Аказалася, што гэта фігурка, якую хтосьці скраў і… захацеў вярнуць.
Высветлілася, што фігурку, скрадзеную з калядных ясляў у цэнтры Бельска-Бялы, кінулі ў акно дыяцэзіяльнага Дому маці і дзіцяці ў Ліпніку. Распаўсюджаны ў СМІ зварот начальніка Гаспадарчага аддзела Бельскай гарадской управы апынуўся плённым, і фігура Езуса была вернутая ананімна.
Муніцыпальныя чыноўнікі кажуць, што справа расследуецца. Перад вяртаннем да Святой Сям’і на скрыжаванні вуліц паліцыя ўзяла адбіткі пальцаў у самай важнай фігуры батлейкі.
Езус зноў на сваім месцы, пашкоджаныя толькі пальцы. Дагэтуль у Бельску не было такой сітуацыі, каб нехта скраў фігуркі з гарадской батлейкі. Стаенка ўжо шмат гадоў стаіць у самым цэнтры, побач са Старым горадам і замкам князёў Сулкоўскіх.
Паводле opoka.org.pl
Пераклад Марыны Сінкевіч
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
