«Дамініканская духоўнасць». У Віцебску дамінікане запрашаюць на новы цыкл спатканняў для духоўнага развіцця

Айцы дамінікане запрашаюць на новы цыкл канферэнцый з серыі «Дамініканская Духоўнасць», у якім будуць прадстаўлены выбраныя дамініканскія святыя і іх шлях, якім дасягнулі такога духоўнага развіцця.

19 кастрычніка (субота) ў 10.30 будзем знаёміцца з св. Вінцэнтам Фэрэрыям, знакамітым прапаведнікам свайго часу. Тэма спаткання: «Вінцэнты Фэррэрый — анёл Апакаліпсіса!»

Запрашаем!

Увага! Наступная сустрэча адбудзецца 16 лістапада, тэма спаткання: «Бласлаўлёны П’ер Джорджам Фрассаццім».

Кантакт: +37544 773-40-76 — а. Браніслаў Дашкевіч ОР.

Арганізатары просяць загадзя паведаміць аб сваёй прысутнасці.

Месца правядзення: Віцебск, вул. Ленінградская, 27 (касцёл)

для друку для друку