У інтэграцыйнай святліцы пры катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшлі калядныя мерапрыемствы, якія арганізавала ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі.
9 студзеня адбылася калядная вечарына для ўдзельнікаў Клуба для людзей з інваліднасцю пры «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 10 студзеня — калядная сустрэча для дзяцей-сірот, са шматдзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Разам са студыяй Імпэт і Арт-студыяй Юрыя Галёнава гэтыя мерапрыемствы сталі цікавымі і незабыўнымі для ўдзельнікаў.
Па матэрыялах caritas-vitebsk.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!











