Арцыбіскуп Юзаф Нузік даў часовы дазвол (дыспенсу ад абавязку) адносна нядзельных святых Імшаў. Указанне арцыбіскупа Нузіка як «дапамога тым, хто з-за недахопу святароў мае сур’ёзныя праблемы з наведваннем нядзельнай св. Імшы» былі зачытаны напрыканцы чэрвеня бягучага года, ва ўсіх парафіях Оламоўцкай архідыяцэзіі.
У гэтай сітуацыі арцыбіскуп Нузік звяртаецца непасрэдна да вернікаў, каб у выпадку адсутнасці нядзельнай святой Імшы ў сваёй парафіі, яны маглі пайсці ў суседнюю парафію або прынялі ўдзел у Літургіі Слова, якую ўзначальвае дыякан. Таксама можна пайсці на св. Імшу ў суботу ўвечары.
У сітуацыі, калі «па важных прычынах (напрыклад, адсутнасць транспарту)» асабісты ўдзел вернікаў у набажэнстве немагчымы, арцыбіскуп дазваляе «замяніць удзел у нядзельнай св. Імшы асабістай або сямейнай малітвай (паўгадзіны), праслухоўваннем Літургіі па радыё або тэлебачанні, або анлайн-трансляцыяй».
Дазвол дзейнічае да 31 снежня 2025 года.
Прамую трансляцыю нядзельнай святой Імшы ажыццяўляюць экуменічная тэлевізійная станцыя TV NOE з Остравы і хрысціянскае радыё Proglas у Брно.
credo.pro
пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!