Былы трэнер Льва XIV два гады лічыў яго звычайным кліентам, пакуль ён не быў абраны Папам

26-гадовы спартыўны трэнер Валерыа Мазелла распавёў італьянскім СМІ, што на працягу двух гадоў працаваў з кліентам, якога лічыў звычайным чалавекам. Уключыўшы тэлевізар 8 мая 2025 года, ён быў здзіўлены, убачыўшы, што гэты пастаянны кліент толькі што быў абраны Папам.

«Я адразу пазнаў яго. Я не мог паверыць сваім вачам. Насамрэч, я трэніраваў будучага Пантыфіка: гэта неверагодна, але для мяне ён быў проста адным з кліентаў і паводзіў сябе так жа, як іншыя людзі ў трэнажорнай зале», — сказаў ён.

Сам Мазелла лічыў свайго кліента настаўнікам або навукоўцам. «Ён не распавядаў пра сваю прафесію; я ведаў толькі, што яго праца не была фізічна складанай, але патрабуе вялікай занятасці», — сказаў ён.

Мужчына з цеплынёй успамінае сваю працу з Папам, які, паводле яго слоў, быў стрыманым, але заўсёды даступным, а таксама вельмі дысцыплінаваным і пунктуальным кліентам.

Роберт, як ён меў гонар называць цяперашняга Папу, заўсёды быў «вельмі добрым і ўсмешлівым». «Ён прыходзіў двойчы на ​​тыдзень, часам тройчы», — сказаў трэнер. Іх заняткі звычайна пачыналіся з аэробікі і размінкі на бегавой дарожцы або велатрэнажоры, пасля чаго пераходзілі да сілавых трэніровак і больш спецыялізаваных практыкаванняў.

Трэнер таксама высока ацаніў фізічны стан Папы Льва XIV: «Для яго ўзросту ён знаходзіцца ў выключнай фізічнай форме, тыповай для чалавека, які ніколі не спыняў трэніравацца, з выдатным суадносінамі мышачнай масы да касцяной масы і тлушчу».

Паводле credo.pro
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку