Бліжэйшы «Вінаграднік» пройдзе ў Оршы 28 студзеня

У Евангеллі мы сустракаем словы Езуса: «Хто любіць мяне, той захоўвае запаведзі Мае». А якія запаведзі? Мы добра ведаем дзесяць запаведзяў Старога Запавету. А колькі запаведзяў Езуса Хрыста? Некаторыя даследчыкі Бібліі прабуюць знайсці ў Новым Запавеце адпаведна дзесяць запаведзяў Божага Сына. Аднак гэта штучныя пошукі, таму што такой лічбы запаведзяў Хрыста няма. Дык якія яны, запаведзі Новага Запавету? 

Айцы-марыяне сардэчна запрашаюць на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», якая адбудзецца 28 студзеня. Як заўсёды, вас чакае не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і, спадзяюся, шмат нечаканых падарункаў ад Госпада.

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 26 студзеня 2017 г.

Тэлефон для запісу: +375 29 5004088 (мтс)

Расклад:
09.00 – сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя І;
11.30 — канферэнцыя ІІ;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 – вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва.

для друку для друку