Сардэчна запрашаем на чарговы курс. Біблійны Курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі, спалучаныя з малітоўнай практыкай чытання Божага слова.
Падчас курсу разглядаем розныя пераклады і тлумачэнні, вучымся разумець часы, традыцыі, гістарычныя аспекты кніг, якія бяром на кожным асобным курсе, молімся і дзелімся Божым словам.
Курс накіраваны на паглыбленне Біблійных ведаў, умацаванне ў веры. Прыемны бонус — знаёмствы і стасункі з цудоўнымі людзьмі.
Адказныя за курс — доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і а. Ілля Саўчанка МІС.
Курс «Эмаус» адбудзецца ў Оршы з 3 па 5 снежня па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 6
Запіс да 1 снежня па тэлефоне: +37533 661-21-47.
А. Ілля Саўчанка МІС
